Бібліяграфія Яўгеніі Янішчыц

"Снежныя грамніцы" Мінск,
"Беларусь" 64с. 2300 экз.1970.Вершы маладой паэтэсы вызначаюцца свежасцю паэтычных вобразаў,
напоўнены светлым пачуццем, радасцю, любоўю да Радзімы. 

"Дзень вечаровы"  — Мн.,
"Маст. літ.", 1974. 80с. з іл.
Аснову зборніка склалі лірычныя вершы. Маладая паэтэса
шчыра піша об родных мясцінах, сваёй вёсцы, земляках. Усхвалявана
паэтызуе яна тэму кахання і дружбы.

"Ясельда": Лірыка.  — Мн.: Маст.літ.,
1978. - 128 с. з іл..
У новую кніжку паэтэсы ўвайшлі вершы аб Радзіме, адносінах
чалавека да чалавека, каханні. Для зборніка характэрны глыбокі
і самабытны роздум над жыццём, акрэсленасць думкі, многазначнасць
вобраза, малады і непасрэдны тэмперамент. 

"На
беразе пляча"
: Лірыка.  — Мн.: Маст.літ., 1980. - 96 с.
Новая кніжка лірыкі, яна прасякнута думкамі і пачуццямі нашага
сучасніка. Вершам паэтэсы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола
Беларусі, характэрны яркая вобразнасць і музычнасць.

"Пара любові і жалю" : Кн. лірыкі. —
Мн.: Маст. літ., 1983.- 223 с., іл.

Чуйная да народнага слова, да
ўсяго, што звязвае ма-лавека з роднай зямлёй і гордасцю за сваю Радзіму
паэтэса Яўгенія Янішчыц і ў новым зборніку "Пара любові і жалю" застаецца
вернай свайму народу. Я.е тэмпера-ментнаму і сардэчнаму радку ўласцівы
роздум над часам, над балявымі нервамі веку. Хораша ў кнізе паўстае
і адвечная тэма мацярыыства, міру і кахання.  

"Каліна зімы": Кн. лірыкі.-
Мн.: Маст. літ., 1987.- 206 с.: іл.
Новая лірычная кніга паэтэсы - працяг шчырай і хва-люючай размовы
з сучаснікам, з людзьмі старэйшага пакалення, якое захавала мір
і шчасце на зямлі, з краем, якому яна абавязана любоўю і жыццём.
Я. Янішчыц не вьшадкова выбрала і назву сваёй кнігі, лейтматывам
якой - фальклорны прыцягальны вобраз каліны, асабліва сугучны
кахаючаму і ранімаму жаночаму сэрцу.

"У шуме жытняга святла": Вершы,
паэмы.— Мн.: Маст. літ., 1988.-414 с.: 1[1] л. партр.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага
камсамола Беларусі Яўгенія Янішчыц сваімі ары-гінальнымі, рамаптычна-ўзвышанымі
і ў той ша час заду-шэўна-штымнымі вершамі даўно вядома шырокаму
колу чытачоў. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй,
паэтэоа ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці,
прагай сцвярджэння высокачалавечых адносін паміж людзьмі. У кнігу
ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай за двац-цаць гадоў плённай
працы ў нашай паэзіі.

Выбранае: Для ст. шк. узросту / Прадм. М.І.
Пан-ковай; Маст. М. Э. Трухановіч. - Мн.: Выш. шк., 1998.  — 271
с.: іл., [1 л.] партр. — (Школьная бібліятэка).
Глыбокае пранікненне ва ўнутранае "Я" чалавека дазво-ліла лаўрэату
Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Яўгеніі Янішчыц стварыць шэраг
праўдзівых вобразаў людзей вёскі, паказаць сілу і веліч простага
селяніна. Яе вершы прасякнуты вялікай адданасцю роднай зямлі,
любоўю да палескага краю, з яго непаўторнымі лугамі і палямі,
старажытнымі лясамі.

Выбранае
/ Уклад. А. Канапелькі і В. Коўтун; Прадм. Дз. Бугаёва. —
Мн.: Маст. літ., 2000. - 351с., [4] л. іл.

У кнігу выбранага вядомай беларускай паэтэсы, лаўрэата Дзяржаўнай
прэміі імя Янкі Купалы Яўгеніі Янішчыц акрамя вершаў, якія друкаваліся
ў зборніках "Снежныя зімы", "Каліна зімы", "Пара любові і жалю"
і інш., увайшлі незавершаная паэма "Галалёд" і апавяданні.