Больш для сябе не існаваць...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Больш для сябе не існаваць
I з болем — не змірыцца.
Як знаць: каго мне прывячаць,
Каму услед маліцца.

Пячэ зіхоткая раса
На халадку самоты.
А я — жыла, а я — расла,
Каб здагадацца: хто ты!

Яшчэ пастукае ў душу
Галінкаю надзеі
Прачысты дождж, зялёны шум,
Ціхмяны спад завеі.

Ляцець трывожнаму пяру
Пад стрэсам, пад аблогай...
Як знаць: з табою гавару
Ці з цэлаю эпохай?