Дай бог з табою мне не сустракацца...

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Дай бог з табою мне не сустракацца.
Застанься там, на беразе,
                                           дзе мы
Яшчэ не ўмеем нават цалавацца,
Не адчуваем холаду зімы.

Нібы гарлачык,
                          студзіць лоб гарачы
Твая далонь. I я перад усім
Зусім яшчэ смяюся па-дзіцячы
Над шчасцем неразумным і сляпым.