Для сваёй адзінае дачушкі...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Для сваёй адзінае дачушкі,
На вякі (вядома ж, на вякі!)
Вышыла матуля мне падушкі,
Лёгкія,
            як дым,
                         пухавікі.

Вунь яны,
                 прывезеныя з дому,
Хораша цвітуць, як сенажаць.
...Ты даруй мне, мама, што мілому
Так, як ты,
                    не ўмею мякка слаць.