Паэтэса

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Яна раптоўнаму куплету
Здзівілася упершыню,
I захацелася ў паэты,
Нібыта птушцы ўвышыню.

Яна так лёгка улавіла
Рытмічны строй і рыфмы код.
Рыфмуе: «мілы — да магілы»
У няпоўных васемнаццаць год.

Дыктуе дзень на ўлонні лета
Ёй пра палі ды сенажаць.
...Дзяўчынцы хочацца ў паэты,
Што ў катаржанкі, — дзе ж ёй знаць?!

Вось са сваім адкрытым светам
Яна бяжыць праз сенакос.
Дзяўчынцы хочацца ў паэты...
О дай апомніцца ёй, лёс!