Паэзія. Душа. Айчына...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Паэзія. Душа. Айчына.
Маланка з громам. Бура. Ціш.
Ты спакон прагнымі вачыма
У прадонне воч маіх глядзіш.

Іду на твой вячысты форум.
Застыглы міг разварушы!
Маё аблічча — толькі форма,
Адлітая для струн душы.