Палескае

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Тут чараты, і гаць,
I гай — навідавоку.
Як цяжка прывыкаць
Да Вашых рук здалёку.

Пакуль стажкі стаяць
I ходзіць важна бусел, —
Дазволю нагадаць
Я пра сябе у скрусе

Хаця б травінкай той
Між багны ды асокі,
Як даўкай нематой
Перадапошняй спёкі.