Разлука ўпала на траву...

Сярэдняя: 3.8 (9 галасоў)
Разлука ўпала на траву
Апошняй пазалотаю.
Пакуль жывеш — і я жыву
Святлом і адзінотаю.

У добры шлях! У добры час!
Трывога адкалосіцца.
Смяешся ты —
                           і я ў адказ,
Хоць смех на слёзы просіцца.

Журбу на лісце раскладу
(Хай з ветрам разлятаецца),
Пакуль ідзеш — і я іду,
I шлях мой не канчаецца.

I хай злятае на траву
Разлука пазалотаю.
Пакуль жывеш — і я жыву
Любоўю і пяшчотаю.