Рыгору Семашкевічу

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Непрадбачна журыцца мой верш,
Ты яго ужо не прачытаеш.
...Як глыбока, Грыша, ты жывеш:
Ні акон, ні вуліцы не маеш!

Развітальнай
доўжыцца шашы.
Эх, якое-не-такое лета!
Светлая дарога ў Дамашы —
У чаканні сына. I паэта.

Ты ў якой быліннай старане?
Шлях дажджом палынным акрапіла
Мо з сівой гісторыі Шыпіла
Ці Ігнат Буйніцкі скажа мне?

Горкі вецер. Вечаровы дым.
Смех звініць дзіцячы, як шумёлы.
...Здрыгануся: воблікам тваім
Кропелька твая бяжыць са школы.