Славянскае застолле

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Б'ю чалом, зялёны краю,
Дзе ў славянства ад душы
З рук у рукі адплываюць
Перавозчыкі-каўшы.
Разматаўся ручнікамі
Усіх дарог маіх клубок,
I цяпер я разам з вамі
У калядны вечарок.
Вось і гукі уваскрэслі.
Не Бетховен і не Бах —
Зацвітаюць буйна песні
У сялянак на губах...
Ад таго і я, напэўна,
Летуценная, пішу,
Што глыбока вашы песні
Мне запалі у душу.