Спрабую ўласны боль забіць...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Спрабую ўласны боль забіць
Спакойнымі вачыма.
Прасцей жыву, чым можна жыць.
Складаней — чым магчыма.

Жыву з нізінаў і з вышынь,
Між сонца і між грому
У век машын. У век маршчын —
Душэўных, як вядома.

Чым славен наш азёрны край?
Багата чым Айчына?
Браток, Ямелю не зваляй!
Сястра, не зблоць Жанчыны!

Нам, як пачатак буквара —
Святло, Любоў і Годнасць.
I як асенняя пара —
На сэрцы сум і гордасць.