Сянцо каля гумна...

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Сянцо каля гумна...
Кашуля-вышыванка...
Прасілася сама
Да чарачкі спяванка.

«Ой, жаль, жаль...» —
I п'ецца, і пяецца.
А чарачка — крышталь,
Упусціш — разаб'ецца.

Што да каго каму!
Вядзе, гудзе бяседа.
Цалуе кум куму,
Кума — свайго суседа.

Вясёлай гаманой
Вяселлейка запіта.
...А чаркі ні адной
На шчасце не разбіта.