Сярод зімы сняжыстай...

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)
Сярод зімы сняжыстай,
Сярод вясны вятрыстай
Я вырасла, каб сэрцам
Адчуць цяпло зямлі...
А сэрца, нібы ліст той,
Трапечацца празрыста
Датуль, пакуль балюча
Мы рук не разнялі.

У звечарэлай скрусе,
Калі святлу малюся,
Што узышло ласкава
Над горкай цішынёй,
Скажы, якою сілай
На боль скразны «мой мілы!» —
Ты ціха адплываеш
Да прыстані другой?

Скажы, з якой нагоды
Не на гады, а годы
Расстайныя адлічваць
Шляхі і цягнікі
I сцішыцца на думцы
Адной,
             адкуль не клічуць
Ні воблачкам адчаю,
Ні поціскам рукі.