Вольная жанчына

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Глядзеў, калі ішла праз поле...
Сачыў, як знікла у бары...
I адпусціў яе на волю,
Бы рыбку пушкінскі стары...

Ды спадзяваўся ўсё ж,
                                     што прыйдзе,
Адумаецца, прыплыве.
Чакаючы — узненавідзеў
Сябе самога і яе.

А што ж было з маленькім
                                           сэрцам
I нёс куды вясновы шал?
Як выбар між жыццём і смерцю —
Яе нязгасны ідэал.

Кругі расстання пад вачыма,
Дарог няўтульныя лаўжы...
Навошта ж воля для жанчыны,
Калі ёй цэлы свет чужы!